Новости проекта
Новая функция "Поведение"
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 27 человек
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Демидовичский учебно - педагогический комплекс детский сад - базовая школа"
Тип УО:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
д. Юцки
Адрес:
222744, Минская область, Дзержинский район, д. Юцки
Телефон:
8 - 01716 - 9 - 39 - 74 (75)
E-mail:
demidovichi@schoolnet.by

       

ЖЫЦЦЁ, ДАДЗЕНАЕ ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ
Да 1924 года дзеці з в. Дзямідавічы, в. Батурова і навакольных хутароў па жаданню бацькоў маглі вучыцца ў Падгор’і ў прыватнай школе Ганны Паўлаўны Меляшкевіч. Бацькі плацілі за вучобу дзяцей або адпрацоўвалі на полі. Для шматдзетных сем’яў у аплаце за вучобу была скідка. Бацькі бачылі ў сваіх дзяцей будучых хлебаробаў, таму вучылі адну-дзве зімы, каб дзеці ўмелі чытаць, пісаць, лічыць.
У 1924 годзе ў наёмным памяшканні Масейчыка Сцяпана была адкрыта дзяржаўная бясплатная аднакамплектная пачатковая школа. Загадчык ён жа і настаўнік – Печкуроў Павел Іванавіч. Школа працавала на польскай мове.
1925г. - на бацькоўскім сходзе вырашылі пабудаваць дзецям школу і вызначылі месца ў міжрэччы в. Дзямідавічы і в. Батурова.
1926г. - дзеці атрымалі навагодні падарунак - школу. Паколькі дзяцей было многа, то школа была пераўтворана ў двухкамплектную, дзяцей падзялілі на дзве групы: 1 і 3 класы і 2 і 4 класы.
1933г. – навучанне ў школе пераведзена з польскай мовы на беларускую. На базе пачатковай школы пачала расці няпоўная сярэдняя школа. Цяпер яна называлася Дзямідавіцкая няпоўная сярэдняя школа. Дырэктар школы – Крэміс Уладзімір Міхайлавіч. Школа працавала ў дзве смены (за карасінавымі лямпамі). Узнікла неабходнасць у новым будынку школы. Цяпер для школы мясцовыя ўлады выдзелілі дзве кулацкія хаты, з іх пабудавалі другі будынак школы. У вячэрні час працаваў лікбез (ліквідацыя бязграматнасці) для дарослых.
1936г. – закончана будаўніцтва другога будынку школы. Дзеці наводзяць парадак на школьным двары, працуюць на прышкольным участку. На грамадскіх пачатках у школе працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці, спартыўныя.
1940г. – дырэктар школы Чэрнік Іван Лявонцевіч. Школа працуе ў зададзеным рытме.
1941 – 1944гг. – у гады вайны школа не працавала.
1944г. – у верасні школа аднавіла работу. Умовы працы цяжкія. Пісалі на абрыўках шпалераў, на газетах паміж радкоў. За партай сядзелі па 3-4 вучні, бо вучыцца прыйшлі дзеці-пераросткі трох гадоў ваеннага часу. На працу настаўнікаў запрашалі вучняў, закончыўшых 7 клас, якія праходзілі двухмесячныя курсы.
1951г. – дырэктар школы Юран Леакардзія Рыгораўна. Пераросткі закончылі вучобу. У школе працуюць гурткі. Па вёсках працуюць цімураўскія каманды. Яны дапамагаюць інвалідам і ўдзельнікам вайны. Бацькі стараюцца перад уладамі, каб адкрылі сярэднюю школу ў вёсцы.
1953г. – на базе Дзямідавіцкай НСШ пачала расці сярэдняя школа, якая атрымала назву Дзямідавіцкая працоўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа. Школу папоўнілі вучні Чэрнікаўскай НСШ і другіх школ. Навучанне ў 8-10 класах было платнае. Класы перапоўнены. Часам у класе было па 42-44 вучні.
1961г. – дырэктар школы Гарошка Іван Якаўлевіч. Школа з 10-годкі пераведзена на 11-годку. З увядзенем у школьную праграму абслугоўваючай працы ўзнікла неабходнасць пабудаваць памяшканне для майстэрні і школьнага буфета, каб дзеці маглі падсілкавацца гарачым чаем. Пачалі будаваць трэці школьны будынак.
1962г. – дырэктар школы Завясніцкі Веніямін Аляксандравіч. Закончана будаўніцтва і абсталяванне майстэрні і памяшкання для буфета. З прыхода у школу настаўніка фізкультуры вучні захварэлі на спорт. Што ні спаборніцтва, то кубак або грамата. Час працы Дзянскевіча Валерыя Карлавіча быў перыядам росквіту фізічнага выхавання ў школе.
1963г. – нягледзячы на тое, што пабудаваны трэці будынак, цесната не пакідала. Заняткі ідуць у дзве змены. Узнікла пытанне аб будаўніцтве тыповага будынка школы. Была аформлена неабходная дакументацыя і паслана ў вобласць для зацвярджэння.
1964г. – школа з 11-годкі пераведзена ў 10-годку. У пасёлку Юцкі адведзены ўчастак для ўзвядзення тыповага будынка школы. Праз нейкі час пачаліс земляныя работы. Школа прадаўжае працаваць у зададзеным рытме.
1965г. – дырэктар школы Крук Мікалай Аляксандравіч. Школа ў Юцках будуецца, а ў Дзямідавічах жыве сваім жыццём. Настаўнікі і вучні з вялікай цікавасцю назіраюць за будаўніцтвам школы і з нецярпеннем чакаюць, калі яно будзе закончана і школа будзе ўведзена ў эксплуатацыю.
1966г. – вядзецца работа па заканчэнню будаўніцтва школы да 1 верасня. Настаўнікі і вучні дапамагаюць рабочым. Дзень заканчэння пабудовы школы ўсе набліжалі, як маглі.
1968г. – дырэктар школы Антонаў Пётр Захаравіч. У школе – кабінетная сістэма. Вядзецца работа па афармленню кабінетаў. Добраўпарадкуецца школьная тэрыторыя.
1972г. – дырэктар школы Кісялеў Павел Кірылавіч. Працягваецца работа па папаўненню кабінетаў нагляднымі дапаможнікамі.
1984г. – дырэктар школы Шумскі Валянцін Юльянавіч. Праведзены капітальны рамонт школы. Дзеці вучацца працаваць на камп’ютарах. Збіраецца матэрыял для музея. Пазней матэрыялы музея былі перададзены ў ДК саўгаса “Дзямідавічы”.
1998г. – дырэктар школы Яшчук валерый Васільевіч. Пабудавана і працуе свая школьная кацельня. Праведзена добраўпарадкаваннк школьнага двара. Нанова сабраны матэрыялы для музея “Рамёствы Беларусі”. Музей працягвае працаваць і папаўняецца экспанатамі. На базе школы створана абласная эксперыментальная пляцоўка “Этнашкола”.
2004г. – школа адзначыла сваё 80-годдзе.
2008г. – на базе школы была аткрыта дашкольная група “Вясёлка” і установа адукацыі атрымала статус вучэбна-педагагічнага комплекса.

Паважаныя бацькі! 21 красавіка 2017 года ў ДУА “Дзямідавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа” у 15.00 гадзін адбудзецца агульнашкольны бацькоўскі сход "Этыка сеткавых зносін. Бяспека навучэнцаў у Інтэрнэт-прасторы". Запрашаюцца бацькі вучняў 2-9 класаў.

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем гвалту ў сям'і, тлумачэнні грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, ранняга выяўлення гвалту ў дачыненні да дзяцей, у перыяд з 17 па 28 красавіка 2017 года на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!». У рамках Акцыі ў перыяд з 12.04 па 28.04.2017 ва ўстанове адукацыі ў месцы адсутнасці кантролю відэаназірання (фае) размешчаны «Домік даверу», у які навучэнцы, законныя прадстаўнікі, а таксама іншыя грамадзяне могуць змясціць інфармацыю, у тым ліку ананімную, аб сямейным няшчасці, фактах гвалту ў сям'і, а таксама іншых супрацьпраўных дзеяннях.

З 1 па 29 красавіка ва ўстанове адукацыі праводзіцца Месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні, у рамках якога праводзяцца шматлікія працоўныя справы і акцыі. Работнікі і вучні нашай установы адукацыі прымаюць самы актыўны ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Распрацаваны праект па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы адукацыі “Кветкавы калейдаскоп” ў рамках раённага праекта “Упрыгожым Дзяржыншчыну кветкамі”, прыбраны прышкольны ўчастак, пабелены садовыя дрэвы, праведзена акцыя “Памяць” па навядзенні парадку вакол брацкай магілы в. Дзямідавічы.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.