Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 30 человек

ЭТНОГРАФИЧЕСКИЙ МУЗЕЙ "РАМЁСТВЫ БЕЛАРУСІ"

Дата: 26 октября 2014 в 19:30, Обновлено 29 сентября 2015 в 20:25
Автор: Хотько Г. А.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце этнаграфічнага музея   "Рамёствы Беларусі"

ЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЕЙ “РАМЁСТВЫ БЕЛАРУСІ”

МІНУЛАЕ ВУЧЫЦЬ НАС, ЯК ЖЫЦЬ СЁННЯ

Дата засваення музея – 2003 год

Агульная плошча музейнага памяшкання – 65 м.кв.

Колькасць экспанатаў – 469

Асабліваць музея – адкрытая прастора, дзе кожны наведвальнік можа не толькі адтрымаць гістарычную інфармацыю аб экспанатах, але і дакрануцца да іх і, нават, выкарыстаць іх у працы.

Наша дзейнасць накіравана на развіццё эмацыянальна-пазнавальнай сферы наведвальнікаў і далучэння да нацыянальнай культуры праз музейныя экспазіцыі і фондавыя матэрыялы.

Найбольш каштоўныя экспанаты:

  •  ікона Святых Уладзіміра і Вольгі;
  • ручнікі пачатку ХХ ст. з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • вышываныя рэчы – сурвэткі, накрыўкі;
  • ганчарныя вырабы – 1 спарыш, глякі, збаны;
  • драўляныя рэчы і прылады працы – малая ступа; вялікая ступа (канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя); шыфанер, куфар, кросны, жорны драўляныя  (пачатак ХХ стагоддзя); самавар г. Тула – 1907 год

 

ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ ЭКСПАЗІЦЫІ НАШАГА МУЗЕЯ

РУЧНІК – ДАРОГА ЧЫСЦІНІ

Ручнік адыгрываў значную ролю ў духоўным жыцці народа, быў неабходным атрыбутам абраднасці…

СЯЛЯНСКАЯ ХАТА

Чатыры нагі маю, але не звер,

пух і пер’е маю, але не птах,

душу і цела маю, ды не чалавек  (ложак)

ТКАЦТВА І ВЫШЫЎКА

Есць сурвэткі вышываныя,

Нам бабулямі ў спадчыну дараваныя!

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ

А вось ступы – таўчы крупы,

Пра дзяжу так скажу:

Яна ў нас як нявеста

Нагатавала цеста…

ГАНЧАРСТВА

Не адно стагоддзе круціцца ганчарны круг – і творыць цуд: з бясформеннага камяка гліны, нараджаюцца гаршкі, міскі, збаны, глякі, сподачкі…

ЛЁН – НАША БАГАЦЦЕ

Не шмат раслін заслужылі такую пашану – упрыгожваць афіцыйную эмблему дзяржавы. Кветкі льну сімвалізуюць дабрабыт і мірную працу, лён – наша беларускае золата

ЧАРОЎНЫ СВЕТ СЛАВЯНСКАЙ ЛЯЛЬКІ

Крупянічка, Вяснянка, Дзесяціручка, Першая каша, Хатнік і яшчэ болей чым 50 лялек сустракаюць вас у музеі.

Лялькі – абярэгі, абрадавыя і лялькі для гульні. Існуюць пэўныя правілы стварэння, час і матэрыял з якіх узнікае лялька.

Жадаеце даведацца? Калі ласка да нас, майстар – клас для кожнага з вас і вы створыце цуд сваімі рукамі і гэта прынясе ў вашы сэрцы супакой і любоў, веру і цеплыню, надзею.

Наш музей запрашае: наведванне музея – гэта маленькае падарожжа. Яго маршрут – з дня сённяшняга у дні мінулыя. Музей – гэта яшчэ і кніга, на кожнай старонцы якой можна адкрыць нешта новае.

“ЖЫВІ, ШУКАЙ, УСЁ РАБІ, ЯК СЛЕД, КАБ НА РАДЗІМЕ ТВОЙ СВЯЦІЎСЯ СЛЕД”

Па пытаннях арганізацыі экскурсій звяртайцеся:

Дырэктар:

Яшчук Валерый Васільевіч

тэл. (8-01716) 3-51-74

Загадчык музея:

Чарнель Святлана Віктараўна

тэл.  (8-01716) 3-51-75

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ !

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.